ДО ВЫБОРОВ ОСТАЛОСЬ
Главная - Предстоящие события

“МАТЧЫНЫ КРОСНЫ”

29.07.2020
 

Паважаныя майстры ткацкай справы і

прыхільнікі народнай творчасці!

Запрашаем вас прыняць удзел 22 жніўня 2020 года

ў VIII абласным свяце-конкурсе па ткацтве

 "МАТЧЫНЫ КРОСНЫ" і выставе па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Горад майстроў»

Заяўку на ўдзел у мерапрыемстве высылайце да 01.08.2020года на e-mailremesla-std@mail.ru

Кантактны тэлефон: 8(01792)54 2 83

 

+375 44 717 35 34 (Вольга Міхайлаўна)

Унікальнае самабытнае ткацкае майстэрства на Старадарожчыне адрадзілася, як легендарны Фенікс, фактычна з попелу, з крупінак вясковых традыцый. Сёння яно з’яўляецца адным з самых актуальных творчых кірункаў. Вырабы нашых ткачоў праслаўляюць раён далёка за яго межамі, калекцыі прадстаўлены на буйнейшых арт-пляцоўках краіны, святы “Матчыны кросны” збіраюць тысячы людзей. Апошнія падзеі па развіцці старажытнага і моднага віду мастацтва пракаменціравала дырэктар Цэнтра рамёстваў Вольга Давыдкіна.

“Абласное свята-фэст “Матчыны кросны”, якое стала адным з брэндаў нашага рэгіёну, запланавана на канец жніўня. Мяркуецца, што сёлета яно будзе надзвычай маштабным. І, як заўжды, у планов — новыя арт-праекты.

Свята па традыцыі праходзіць раз у тры гады і збірае лепшых ткачоў з усіх рэгіёнаў краіны і па-за яе межаў. Сёлета пра намер узяць удзел у фэсце заявілі прадстаўнікі Магілёўшчыны, Гродненшчыны, Расійскай Федэрацыі, і гэты спіс працягвае папаўняцца. Чакаецца прыезд народных майстроў розных кірункаў творчасці, арганізуюцца шматлікія выставы і шырокі гандаль вырабамі ручной работы.

Акрамя традыцыйных выстаў лепшых узораў ткацтва і захапляючых спаборніцтваў майстроў, будзе працаваць пляц разнастайных майстар-класаў. Арганізатары прадставяць таксама цікавы кулінарны праект і дэфілэ ў народных касцюмах”.

“Сёння, калі народныя традыцыі зноў перажываюць узлёт папулярнасці і сапраўднай народнай любові, цяжка нават уявіць сабе, з якога заняпаду яны пачыналі сваё ўзыходжанне пасля 90-х гадоў. Традыцыі ткацкай справы захавалі для нас народныя майстры Марыя Аляксандраўна Волкава, Таццяна Рыгораўна Міхалькевіч, Аляксандра Аляксееўна Праташчык. Мы — іх пераемнікі. І таксама, што радуе, выхавалі сабе змену. У Цэнтры рамёстваў навык пераймаюць 10 дзяцей і 10 дарослых, некаторыя за гэты час выраслі ў сапраўдных добрых спецыялістаў. Старадарожскае ткацтва вельмі развілося і набрала сілу. Мы адрадзілі і асвоілі розныя традыцыйныя тэхнікі, робім копіі старажытных вырабаў, карыстаемся заслугам добрага майстра па вырабе ткацкіх станкоў. Вялікі прыгожы будынак адведзены ўладай пад Цэнтр рамёстваў, там зроблены рамонт, для работы ёсць патрэбныя матэрыялы. І наогул усё ёсць, каб захаваць неацэнную народную Спадчына. Так што працуем з натхненнем. А планы — неабдымныя! Упэўнена, што з часам будзем не горш знакамітай “Неглюбкі” — славутага музея на Гомельшчыне. Самабытнасць нашага краю і ўмелыя рукі нашых майстроў гэта дазваляюць”.