Главная English version Карта сайта
Адрес райисполкома:
222932 г. Старые Дороги,
ул. Пролетарская, 38
e-mail: isp@staryedorogi.minsk-region.by
Телефон: 
 (8-01792) 55539
 
Официальный сайт
Официальный сайтОфициальный сайт Официальный сайт
<##lang_search>
Главная  >  Новости  >  Новости региона
Интернет-ресурсы
Новости региона
13.09.2017
Сяўба азімых зерневых

Механізатары працягваюць у напружаным рытме шчыраваць на палетках Старадарожчыны. Улічваючы, што гаспадаркі раёна амаль завяршылі сяўбу азімага рапсу (98%) і азімай свірэпіцы (97%), восеньская пасяўная кампанія падыходзіць да сярэдзіны.


Цяпер час сяўбы азімых зерневых: жыта, пшаніцы, трыцікале, ячменю. Пад гэтыя культуры земляробы ўзаралі 5390 гектараў. Найбольшы аб’ём працы выкананы ў “Залужжы” (1012 га), “Паставічах” (945 га), “Палажэвічах” (572 га). Пад сяўбу азіміны ў гаспадарках раёна падрыхтавана 2329 гектараў глебы. У гэтым відзе палявых работ лідзіруюць “Паставічы” (600 га), “Палажэвічы” (333 га). “Фалічы” (290 га).


Каб атрымаць добры ўраджай, сейбіты стараюцца ўносіць неабходную колькасць мінеральных удабрэнняў і арганічных угнаенняў. Так, у гаспадарках налічваецца 1317, 3 тоны дзеючага рэчыва калійных удабрэнняў (109% ад патрэбы) і 397,0 т дз. р. фосфарных (57% да патрэбы). Найлепш удабраюць свае палеткі залужскія, паставіцкія, палажэвіцкія і падарэскія земляробы. На пасяўныя плошчы вывезена 100,6 тыс. тон арганічных угнаенняў, што складае 91% да нарыхтаванага. Унесена на палеткі — 28,2 тыс. тон, ці 28% да вывезенага. Найбольш унесена арганікі ў “Палажэвічах”, “Паставічах”, “Сінягове”.


Сяўбу азімых зерневых вядуць дзевяць гаспадарак. Усяго імі засеяна 1380 га з плана 9795 га (14%). Летась на гэты перыяд было пасеяна 2299 га. За дзень сейбіты праходзяць каля 270 га. У ліку першых — “Паставічы” (355 га) і “Палажэвічы” (297 га).

Все новости рубрики
© Стародорожский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»