Главная English version Карта сайта
Адрес райисполкома:
222932 г. Старые Дороги,
ул. Пролетарская, 38
e-mail: isp@staryedorogi.minsk-region.by
Телефон: 
 (8-01792) 55539
 
Официальный сайт
Официальный сайтОфициальный сайт Официальный сайт
<##lang_search>
Главная  >  Новости  >  Новости региона
Интернет-ресурсы
Новости региона
19.05.2017
Раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” адбыўся ў СШ №2

У актавай зале ў гэты дзень была таксама аформлена выстава кніг, прысвечаная гісторыі беларускага кнігадрукавання.


У складзе журы — работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, бібліятэкі, Цэнтра дзіцячай творчасці, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Старшыня — Рагнед Малахоўскі, член абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Аматары мастацкага слова, нават самыя маленькія ўдзельнікі, упэўнена трымаліся на сцэне, дэманстравалі выразнасць чытання і акцёрскае майстэрства.


Удзячныя гледачы падтрымлівалі аплыдысментамі кожнага конкурсанта. У перапынках для стварэння адпаведнага настрою гучалі беларускія песні ў выкананні вучняў гарадскіх школ. Гледачам быў прапанаваны фільм пра першадрукара, асветніка, пісьменніка і перакладчыка Францыска Скарыну.


Падводзячы вынікі конкурсу, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Ірына Булынка адзначыла, што “Жывая класіка” — гэта не проста акцыя, не проста праект, а новы накірунак у нашай нацыянальнай свядомасці. Яна падкрэсліла, што падчас конкурсу выяўлены таленавітыя, артыстычныя чытальнікі, здольныя выказаць мастацкую задуму аўтара.


Пераможцы вызначаліся ў чатырох узроставых катэгорыях: вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў.


Дыпломамі I ступені аддзела адукацыі, спорту і турызму ўзнагароджаны: Кіра Нядзелька (3 клас, гімназія №1), Таццяна Дарошка (6 клас, СШ №1), Ксенія Скорая (8 клас, СШ №1) і Лізавета Прусава (10 клас, СШ №1).


Дыпломы II ступені атрымалі: Дар’я Турэц (2 клас, Пасецкі д/с–сярэдняя школа), Дар’я Рыбакова (5 клас, гімназія №1), Мікіта Аўчыннікаў (8 клас, Крываносаўская СШ), Паліна Бацылева (10 клас, СШ №3).


Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны: Віктар Непачаловіч (4 клас, Паставіцкая СШ), Паліна Трыгубовіч (5 клас, СШ №3), Аліна Парахневіч (8 клас, СШ №3) і Раман Ласоцкі (9 клас, Горкаўская СШ).


На думку паэта Рагнеда Малахоўскага, цікавасць да слова, да лепшых узораў беларускай літаратуры сёння павінна быць клопатам дарослых. “У вас, на Старадарожчыне, такія таленавітыя дзеці! — сказаў ён. — Каб сёння вызначалі пераможцаў-спевакоў, то перавагу хутчэй за ўсё аддалі б песні “Бульба” ў выкананні трэцякласніка Мікіты Яновіча”.


Сёлета конкурс “Жывая класіка” праводзіцца ад школьнага да рэспубліканскага этапу. Уладальнікі дыпломаў I ступені напрыканцы гэтага месяца возьмуць удзел у абласным свяце. Вынікі будуць падведзены ў Полацку ў Дзень беларускага пісьменства, які штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Міністэрства адукацыі ўзнагародзіць пераможцаў пуцёўкамі ў “Зубраня”, а Саюз пісьменнікаў Беларусі спецыяльным прызам — самаму арыгінальнаму выканаўцу класічнага твора.

Все новости рубрики
© Стародорожский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»