Главная English version Карта сайта
Адрес райисполкома:
222932 г. Старые Дороги,
ул. Пролетарская, 38
e-mail: isp@staryedorogi.minsk-region.by
Телефон: 
 (8-01792) 55539
 
Официальный сайт
Официальный сайтОфициальный сайт Официальный сайт
<##lang_search>
Главная  >  Новости  >  Новости региона
Интернет-ресурсы
Новости региона
17.02.2017
«Залужжа»: у планах — рухацца толькі наперад!

Няпростым выдаўся 2016 год для працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства “Залужжа”, і асабліва гэта адбілася на паказчыках жывёлагадоўчай галіны. Складанасці пачаліся яшчэ ў перыяд мінулага зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. Прычына зніжэння малочных і мясных паказчыкаў — недахоп кармоў. Мінулы год, наадварот, стаў спрыяльным для іх нарыхтоўкі, і цяперашняя зімоўка праходзіць у значна лепшых умовах, дзякуючы чаму вытворчыя паказчыкі растуць. Вынікі года мы падвялі разам з галоўным эканамістам гаспадаркі Аленай Браніславаўнай ТУРАВАЙ.


— У мінулым годзе мы як ніколі востра сутыкнуліся з праблемай недахопу кармоў для жывёлы. Выправілі сітуацыю толькі тады, калі дойны статак выйшаў на пашы. Аднак па выніках года выканаць заданні ў жывёлагадоўчай галіне ўдалося не па ўсіх пазіцыях. Валавая вытворчасць малака склала 64360 цэнтнераў (98,3% да ўзроўню 2015 года). Ад кожнай каровы атрымана ў сярэднім па 4597 кілаграмаў — на 88 менш, чым у пазалеташнім перыядзе.


Працягвалі займацца будаўніцтвам і рэканструкцыяй жывёлагадоўчых памяшканняў. Увялі ў эксплуатацыю новую ферму для маладняку буйной рагатай жывёлы. Цяпер тут утрымліваюцца 300 цялятаў. На ферму ўскладаем вялікія надзеі: з цялушак стараемся гадаваць будучых высокапрадуктыўных кароў, а для бычкоў створаны ўмовы, каб хутчэй набіралі вагу. Павялічылі пагалоўе БРЖ. Цяпер у гаспадарцы налічваецца 3856 жывёл, што на 74 больш, чым у 2015 годзе. У параўнанні з леташнім аналагічным перыядам нарадзілася на 98 цялятаў болей. Усяго атрымана 1576 галоў маладняку. Узрос і выхад цялятаў на 100 кароў: 86,7% супраць пазалеташніх 79,1%.


— Надвор’е ў мінулым годзе дало магчымасць адрасці травам і нарыхтаваць дастатковую іх колькасць. Ці выкарысталі гэтую магчымасць залужскія корманарыхтоўшчыкі ў поўнай меры? 


— З вясны і да позняй восені працавалі кормаўборачныя камбайны, нарыхтоўкай займаліся звенні. Змаглі назапасіць 852 тоны сена, а ў 2015 годзе было толькі 457 тон (186%). Амаль у чатыры разы большн арыхтавалі сіласу: 4091 тона была пазалетась і 15647 тон летась (382%). Адпаведна ўзрасла магчымасць карміць жывёлу пад поўную патрэбу. На ўмоўную галаву выйшла па 30,8 цэнтнераў кармавых адзінак (у 2015 годзе было 14,2; з іх травяністых — 25,4 ц; адпаведна 13,4 ц).


— Хто з работнікаў гаспадаркі ў мінулым годзе дасягнуў найвышэйшых паказчыкаў?


— Трэба аддаць належнае кожнаму працаўніку палёў і фермаў. Усе шчыравалі з максімальнай аддачай, не лічыліся з асабістым часам. Найлепшых вынікаў сярод аператараў машыннага даення дабіўся калектыў МТФ №2 — Святлана Фёдараўна Мышка, Таццяна Васільеўна Белапольская і Наталля Іванаўна Чухлеб. Яны з году ў год дасягаюць новых рэкордаў. Вось і па выніках мінулага года ад кожнай рагулі атрымалі ў сярэднім па 6467 кілаграмаў малака (у 2015 годзе было 6423 кг). З аператараў па дарошчванні БРЖ самыя высокія прыбаўленні ў вазе жывёлы атрымалі Ігар Пятровіч Белапольскі, у якога ў сярэднім за суткі цяляткі цяжэлі на 891 грам (765 г), і Алена Іванаўна Грэдзюшка, у якой сярэднясутачныя прывагі гадаванцаў склалі 818 грамаў (784 г). Трэба адзначыць высокапрафесійную працу тэхніка-асемянатара МТФ №2 Фёдара Яўгеньевіча Чачухі. На ферме выхад цялятаў на 100 кароў склаў 103 галавы.


Больш за ўсё нарыхтаваў кармоў наш ветэран працы Казімір Мікалаевіч Чарапок. На КВК-800 ён скасіў 13500 тон зялёнай масы.


Удалым быў мінулы год і для хлебаробаў. Экіпажы ў перыяд жніва і ўборкі кукурузы на зерне намалацілі 4966 тон збожжа ў бункернай вазе, што амаль на 1 тысячу тон больш, чым у 2015-м (тады было 3953 тоны). Лідар уборачнай кампаніі — сямейны экіпаж у складзе старшага камбайнера Віктара Уладзіміравіча Чакі і яго сына камбайнера Сяргея. Яны намалацілі 1222 тоны зерня азімых і яравых культур.


— Ідзе чарговы зімова-стойлавы перыяд. Як справы на дадзены момант?


— Увесь калектыў стараецца нарошчваць вытворчасці малака і мяса, і гэта, як паказвае першы месяц новага года, паспяхова ўдаецца. За дзень валавы надой у сярэднім складае 17750 кілаграмаў малака (112% да 2016 года). З пачатку месяца “валоўка” склала 213,07 кг, а гэта 107,3% да аналагічнага мінула годняга перыяду. Ад кожнай каровы аператары машыннага даення атрымліваюць у сярэднім па 12,7 кг малака, што на 1 кг 40 грамаў больш, чым у мінулым годзе на такі ж перыяд. Штодзень рэалізоўваем на Старадарожскі ўчастак ААТ “Слуцкі сыраробчы камбінат” каля  16450 кг малака (109%). Таварнасць прадукту вышэй за сярэдняраённы паказчык: не ніжэй за 92%.


— Якія фермы лідзіруюць?


— У гаспадарцы адна малочна-таварная ферма і два комплексы ў Залужжы і ў Дражна. Усе яны працуюць з плюсам у адносінах да 2016 года. Сярод іх лідзіруе МТФ №2. Сёння аператары тут надойваюць ад кожнай каровы ў сярэднім па 18,33 кілаграмы малака (+1 кг 30 г да аналагічнага леташняга перыяду). Плюсуюць і комплексы: у Залужжы на 1 кг 29 г (кожная карова дае ў сярэднім па 12,47 кг), у Дражна на 1 кг 50 г (10,53 кг). На ферме малако на 100% рэалізуецца экстра-класам, на залужскім комплексе — на 80%.


— Што ў планах на бягучы год?


— Рухацца толькі наперад. Пачатак года паказвае, што ў нас ёсць усе магчымасці нарошчваць і стабільна развіваць вытворчасць. У першую чаргу будзем працаваць над тым, каб атрымліваць большм алочнай і мясной прадукцыі. Валавая вытворчасць мяса БРЖ павінна перакрыць лічбу, якая ў 2015 годзе складалася з улікам свінагадоўлі. Аснова для росту паказчыкаў ёсць, людзі настроены рашуча і мэтанакіравана. Працягнем будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў. У планах у гэтым годзе ўзвесці так званы “клюшачнік” для ўтрымання маладняку на МТФ №2. Тут жа з’явіцца і новая сянажна-сіласная траншэя.

Все новости рубрики
© Стародорожский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»