Кіраўніцтва

Карповіч Мікалай Мікалаевіч 

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў г.Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці.У 2002 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2011 годзе – Прыватную ўстанову адукацыі «Мінскі інстытут кіравання», у 2018 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.Працоўную дзейнасць пачаў у ААТ «ПМК-42» г.Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Працаваў майстрам, а затым прарабам. З 2010 года па 2014 год - дырэктар дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае ПМС», з 2014 года па 2017 год - генеральны дырэктар дзяржаўнай установы па будаўніцтву і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм «Аб’яднанне «Мінскмеліяводгас» г.Мінска.З 18 верасня 2017 г. – старшыня Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.

 

 

Ляўкавец Сяргей Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1990 годзе ў г. Столін Брэсцкай вобласці. У 2012 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2008 годзе эканамістам матэрыяльна-тэхнічнага стала ў вытворчым рэспубліканскім унітарным торфапрадпрыемстве «Глінка», а затым працаваў майстрам рамонтна-будаўнічага цэха вытворчага рэспубліканскага унітарнага торфапрадпрыемства «Глінка». З 2012 года па 2014 гады – намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі замежнага вытворчага сельскагаспадарчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Налібокі-Нёман» Клецкага раёна Мінскай вобласці, з лютага па лістапад 2014 года – намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі адкрытага акцыянернага таварыства «Вясейскі Пакроў» Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Са жніўня па верасень 2015 года –спецыяліст па продажах прыватнага прадпрыемства «Біарком» г. Мінска, з 2016 года па 2017 год працаваў намеснікам дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Заастравеча» Клецкага раёна Мінскай вобласці, з 2017 года па 2019 год – дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Заастравечча» Клецкага раёна Мінскай вобласці

Са студзеня 2019 года – першы намеснік старшыні - начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.

 

 

 

Девятень Уладзімір Зігмундавіч

Нарадзіўся ў в. Рускае сяло Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў 1970 годзе.У 1992 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага па спецыяльнасці «фізіка і матэматыка».З 1992 года пачаў сваю працоўную дзейнасць у Пасецкай сярэдняй школе настаўнікам матэматыкі, з 1997 года працаваў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, з 2001 года - настаўнікам фізікі.Са студзеня 2006 года па 2018 год працаваў дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Пасецкі дзіцячы сад - сярэдняя школа».З 20 чэрвеня 2018 года – намеснік старшыні Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.

 

 

Сасіновіч Дзмітрый Мікалаевіч

Нарадзіўся ў в. Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці ў 1985 годзе.У 2009 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт па спецыяльнасці «хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў».Працоўную дзейнасць пачаў у 2009 годзе майстрам дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Клецкае ПМС», з 2010 года па 2011 год - выконваючы абавязкі галоўнага інжынера дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Клецкае ПМС», з 2013 года па 2014 гады выконваў абавязкі дырэктара дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Клецкае ПМС», з 2014 года па 2018 год - дырэктар дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Клецкае ПМС».З сакавіка 2018 года – намеснік старшыні Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.

 

 

Прахоцкая Людміла Валерыеўна

Нарадзілася ў в. Лагі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў 1971 годзе.

У 2009 годзе скончыла Сучасную гуманітарную акадэмію па спецыяльнасці «эканоміка».

З 1990 года пачала сваю працоўную дзейнасць спецыялістам II катэгорыі фінансавага аддзела Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта. З 2005 года па 2007 год - начальнік аддзела даходаў і выканання бюджэту фінансавага аддзела Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.З 2007 года па 2010 год - галоўны эканаміст фінансавага аддзела Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.З 2010 года па 2017 год - намеснік начальніка фінансавага аддзела Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.З 2017 года ў 2019 год - начальнік фінансавага аддзела Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.

З сакавіка 2019 года – намеснікстаршыні Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.

 

 

Пархімовіч Вольга Мікалаеўна

Нарадзілася ў д.Забелышы Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці ў 1962 годзе. У 1984 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «землеўпарадкаванне».Сваю працоўную дзейнасць Пархімовіч В.М. пачала ў 1984 годзе інжынерам-землеўпарадчыкам аддзела зямельнага кадастру Рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванню «Белгіпразем». З 1986 года па 1987 год працавала аграномам па мінеральных угнаеннях Старадарожскага раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія», з 1987 года па 1991 год - інспектар аддзела кадраў і спецработы Старадарожскага міжраённага кіравання асушальных і арашальных сістэм, з 1991 года па 2000 год - інжынер аддзела па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта, з 2000 года па 2007 год - начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Старадарожскага раёна.З сакавіка 2007 года – кіраўнікспраў Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.