Выбары-2019 Уборачная-2019

Прывітанне

Дарагія сябры!

Паважаныя наведвальнікі нашага сайта!

Мы рады вітаць вас на сайце Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта!

Адметная асаблівасць Старадарожскага раёна - дзівосная атмасфера маладосці, творчасці, стварэння і імкнення да вышыняў. Старадаражане ва ўсім імкнуцца знаходзіць уласныя шляхі, нестандартна вырашаць любыя пытанні. І сёння мы працягваем ісці упэўненым курсам, адгукаючыся на ўсе перадавыя павевы часу. Перадавікі вытворчасці ўсіх галін народнай гаспадаркі прымнажаюць слаўныя традыцыі нашага рэгіёну, якія ствараліся многімі пакаленнямі старадаражан. Дзякуючы іх працы паляпшаецца сацыяльна-эканамічнае становішча раёна.

Мы шчыра любім свой раён, ганарымся яго сапраўдным і мінулым, верым у яго будучыню.

Словам, запрашаем вас да знаёмства з гасціннымі, працавітымі людзьмі.

Ключавое значэнне мы надаём наладжванню прамых кантактаў паміж прадстаўнікамі органаў улады і бізнес-супольнасцяў, ад якіх, у канчатковым рахунку, залежыць, наколькі эфектыўнай будзе рэалізацыя бягучых задач. Пры гэтым разлічваем на аддачу не толькі ад буйнамаштабных праектаў, але і на больш важкі ўклад прыватнага сярэдняга і малога прадпрымальніцтва. Спадзяемся, што першае знаёмства з нашым сайтам выкліча шчырую цікавасць да Старадарожскага раёна, пакладзе пачатак плённага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

На старонках афіцыйнага сайта райвыканкама вы зможаце прачытаць апошнія навіны, азнаёміцца з тэкстамі прынятых нарматыўных прававых актаў, інфармацыяй аб розных сферах жыцця раёна, даведацца гістарычныя і статыстычныя дадзеныя, звесткі аб сімволіцы і знакамітых людзях.

Мэта гэтага праекта-зрабіць працу органаў дзяржаўнай улады даступнай і адкрытай для кожнага чалавека. Чакаем, што гэта будзе не маналог, а дыялог. У раздзеле "Электронны зварот" Вы зможаце напрамую звярнуцца да кіраўніцтва раёна са сваімі пытаннямі, запоўніўшы адпаведную форму. Будзем рады пачуць вашы водгукі аб нашай працы, але і, вядома, прапановы.

Мы спадзяемся, што сайт забяспечыць вам даступнасць да ўсёй неабходнай інфармацыі.

Дзе б вы ні знаходзіліся, мы заўсёды з вамі і будзем рады, калі вы станеце пастаяннымі наведвальнікамі і саўдзельнікамі нашага сайта, каму не абыякавы лёс раёна, хто шчыра зацікаўлены ў яго далейшым развіцці і росквіце.

З павагай, старшыня Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта Карповіч Мікалай Мікалаевіч.