Правы і абавязкі грамадзян

Грамадзяне маюць права:

  • звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
  • бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
  • прымаць удзел у адміністрацыйных працэдурах асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
  • знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяваў, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай ахоўнай законам таямніцы;
  • атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні альбо выпіскі з іх;
  • адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах. (Артыкул 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур").

 

Грамадзяне абавязаны:

  • ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
  • прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання такіх дакументаў;
  • уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змене месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.(Артыкул 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур").