Асноўныя меры засцярогі для абароны ад COVID-19

17.03.2020
 

Памятка для насельніцтва

Асноўныя меры засцярогі для абароны ад COVID-19

Усё больш выпадкаў COVID-19 рэгіструецца ў свеце. У большасці хворых адзначаецца лёгкіпрацяг захворвання, які заканчваецца выздараўленнем, хоць сустракаюцца і ўскладненні. Абараніць сваё здароўе і здароўе навакольных можна, выконваючы наступныя правілы:

1. Рэгулярна мыйце рукі:

·        мыйце рукі з мылам і апрацоўвайце рукі спіртазмяшчальным сродкам (антысептыкам).

Навошта гэта трэба? Калі на паверхні рук прысутнічае вірус, то мыццё з мылам і апрацоўка рук спіртазмяшчальным сродкам дапаможа пазбавіцца ад ўзбуджальніка.

2. Выконвайце дыстанцыю ў грамадскіх месцах:

·        трымайцеся ад людзей на адлегласці як мінімум 1 метр, асабліва калі ў іх кашаль, насмарк і павышаная тэмпература.

Навошт агэта трэба? Кашляючы або чхаючы чалавек, які хварэе рэспіраторнай інфекцыяй, такі як COVID-19, распаўсюджвае вакол сябе драбнюткія кроплі, якія змяшчаюць вірус. Калі вы знаходзіцеся занадта блізка да такога чалавека, то можаце заразіцца вірусам пры ўдыханні паветра.

3. Па магчымасці, не чапайце рукамі вочы, нос і рот

Навошта гэта трэба? Рукі дакранаюцца многіх паверхняў, на якіх можа прысутнічаць вірус. Дакранаючыся рукамі, якія змяшчаюць інфекцыю, да вачэй, носа ці вуснаўможна перанесці вірус з скуры рук у арганізм.

4. Выконвайце правілы рэспіраторнай гігіены:

·        пры кашлю і чханні прыкрывайце рот і нос сурвэткай або згібам локця. Адразу выкідвайце сурвэтку ў кантэйнер для смецця з вечкай і вымыйце рукі з мылам абоа працоўвайце спіртазмяшчальным антысептыкам.

Навошта гэта трэба? Прыкрыванне вуснаў і носа прыкашлі і чханні дазваляе прадухіліць распаўсюд вірусаў і іншых хваробатворных мікраарганізмаў. Калі пры кашлі або чханні прыкрываць нос і рот рукой, мікробы могуць патрапіць на вашы рукі, а затым на прадметы ці людзей, да якіх вы дакранаецеся.

 

5. Звярніце ўвагу на пажылых людзей (бацькоў, блізкіх сваякоў, знаёмых). Парэкамендуйце ім:

·        па магчымасці заставацца дома, выключыць наведванне месцаў масавага знаходжання людзей, грамадскага транспарту і інш.;

·        ажыццяўляць заказ прадуктаў і тавараў на дом праз службу дастаўкі крам або праз сваякоў, знаёмых;

·        умацоўваць імунітэт шляхам прыёму вітамінных прэпаратаў і іншых неспецыфічных сродкаў прафілактыкі;

·        выконваць рэжым вільготных уборак памяшканняў і рэжым праветрывання;

·        неадкладна звярнуцца за медыцынскай дапамогай шляхам выкліку на дом лекара або хуткай медыцынскай дапамогі (выключыць наведванне арганізацый аховы здароўя) пры ўзнікненні сімптомаў якога-небудзь захворвання, у тым ліку вострай рэспіраторнай інфекцыі.

Максімальна выключыце наведванне пажылых людзей, асабліва пры наяўнасці ў Вас сімптомаў вострай рэспіраторнай інфекцыі;

6. Звярніце ўвагу на дзяцей:

·        па магчымасці заставайцеся дома, выключыце наведванне месцаў масавага знаходжання людзей, грамадскага транспарту і інш.;

·        ажыццяўляйце заказ прадуктаў і тавараў на дом праз службу дастаўкі крам, асабліва калі ў Вас дома ёсць маленькія дзеці дашкольнага ўзросту;

·        умацоўвайце імунітэт дзяцей шляхам прыёму вітамінных прэпаратаў і іншых неспецыфічных сродкаў прафілактыкі;

·        навучыце дзяцей выконваць правілы асабістай гігіены, асабліва гігіены рук;

·        выконвайце рэжым вільготных уборак памяшканняў і рэжым праветрывання;

·        праводзьце дбайнае мыццё з мыйнымі сродкамі цацак, максімальнавыключыцевыкарыстанне мяккіх цацак;

·        абмяжуйце наведванне сваякамі, знаёмымі і іншымі людзьмі, не пакідайце дзяцей у пажылых людзей (бабулі, дзядулі);

·        пры з'яўленні ў дарослых сімптомаў рэспіраторных інфекцый максімальна абмяжуйце іх зносіны з дзецьмі, пры зносінах і доглядзе-абавязкова выкарыстоўвайце маску;

·        неадкладна звярніцеся за медыцынскай дапамогай шляхам выкліку на дом лекара або хуткай медыцынскай дапамогі (выключыць наведванне арганізацый аховы здароўя) пры ўзнікненні сімптомаў якога-небудзь захворвання, у тым ліку вострай рэспіраторнай інфекцыі.

7. Меры індывідуальнай абароны для тых, хто нядаўна (у апошнія 14 дзён) наведваў краіны, у якіх зарэгістраваны выпадкі COVID-19:

·        на працягу 14-ці дзён пасля вяртання максімальна абмяжуйце наведванне сваякоў і знаёмых, месцаў масавага знаходжання людзей і інш.;

·        калі вы адчулі сябе дрэнна, у вас з'явіліся якія-небудзь сімптомы захворвання (павышэнне тэмпературы, кашаль, насмарк і інш.), заставайцеся дома, звярніцеся за медыцынскай дапамогай шляхам выкліку хуткай медыцынскай дапамогі (выключыце наведванне арганізацый аховы здароўя). Пры гэтым паведаміце, што вы на працягу апошніх 14-ці дзён знаходзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь.

Навошта гэта трэба? Устрымліваючыся ад кантакту з навакольнымі і не наведваючы лячэбныя ўстановы, вы дапамагаеце гэтым установам працаваць больш эфектыўна і абараняеце сябе і навакольных ад магчымага заражэння COVID-19 або іншымі віруснымі інфекцыямі.Зварот за медыцынскай дапамогай па тэлефоне дазволіць спецыялістам аператыўна накіраваць Вас у адпаведную лячэбную ўстанову. Акрамя таго, гэта дапаможа пазбегнуць магчымага распаўсюджвання COVID-19 і іншых вірусных інфекцый.

8. Сачыце за найноўшай інфармацыяй і выконвайце рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў:

·        сачыце за найноўшай інфармацыяй аб COVID-19 на вэб-сайце СААЗ, а таксама афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

·        выконвайце рэкамендацыі спецыялістаў органаў дзяржаўнага санітарнага нагляду і арганізацый аховы здароўя.